Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.
14 верасня пачаліся буйныя камандна-штабныя вучэнні Узброеных сіл Беларусі пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба ВС — першага намесніка міністра абароны Беларусі генерал-маёра Алега Белаконева.
Тэма вучэнняў: "Кіраванне групоўкай Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў падчас спецыяльнай аперацыі па стабілізацыі становішча ў асобных крызісных раёнах дзяржавы". Галоўная іх мэта — навучыць органы кіравання ВС, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў узгодненаму кіраванню вылучанымі сіламі і сродкамі пры выкананні задач па прызначэнні.
Тэма вучэнняў: "Кіраванне групоўкай Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў падчас спецыяльнай аперацыі па стабілізацыі становішча ў асобных крызісных раёнах дзяржавы". Галоўная іх мэта — навучыць органы кіравання ВС, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў узгодненаму кіраванню вылучанымі сіламі і сродкамі пры выкананні задач па прызначэнні.
Падчас вучэнняў прадугледжаная практычная адпрацоўка шырокага спектра пытанняў. Асноўнымі з іх з`яўляюцца высоўванне воінскіх часцей і падраздзяленняў у прызначаныя раёны, стварэнне аб`яднанага органа кіравання ў інтарэсах кіравання створанай групоўкай войскаў, арганізацыя ўзаемадзеяння сіл, падпарадкаваных розным ведамствам, у раёнах выканання задач, адбіванне нападаў незаконных узброеных фарміраванняў і дыверсійна-разведвальных груп патэнцыяльнага праціўніка, іх пошук, блакаванне, прымушэнне да здачы або знішчэнне.
Вучэнні праводзяцца ў два этапы. На першым асноўныя намаганні засяроджваюцца на кіраванні падчас стварэння групоўкі Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у інтарэсах правядзення спецыяльнай аперацыі. На другім этапе плануецца рэалізаваць на практыцы кіраванне створанай групоўкай падчас вырашэння задач спецыяльнай аперацыі.
Упершыню ўдзельнікі КШВ будуць выконваць пастаўленыя перад імі задачы практычна на ўсіх палігонах Узброеных сіл: Лосвіда, Гожскі, Лепельскі, Асіповіцкі, Барысаўскі, Абуз-Лясноўскі, Даманаўскі, а таксама на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, Горацкага раёна Магілёўскай вобласці і ў пунктах пастаяннай дыслакацыі.
Да ўдзелу ў КШВ прыцягваюцца органы кіравання, воінскія часці і падраздзяленні Узброеных сіл, аператыўныя групы і падраздзяленні міністэрстваў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, а таксама аператыўныя групы Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Следчага камітэта — усяго да 7.500 чалавек, да 60 танкаў, да 220 баявых бранаваных машын і да 50 артылерыйскіх гармат, мінамётаў і РСЗА. У інтарэсах рашэння задач вучэння з запасу прызваныя прыблізна 450 ваеннаабавязаных.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 верасня 2016
Мінск, 14 верасня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/677/36963
Текущая дата: 26.12.2024