Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк выпускае ў абарачэнне манеты «Свет вачыма дзяцей. 2016»



На гэтым тыдні Нацыянальны банк Беларусі выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Свет вачыма дзяцей. 2016».

Даволі арыгінальныя манеты гэтай серыі маюць зусім невялікі тыраж. Напрыклад, сярэбраная — наміналам 20 рублёў, масай 33,62 грама, дыяметрам 38,61 мм і пробай сплаву 925, выпушчана накладам у 500 штук. Медна-нікелевая манета мае намінал 1 рубель, масу 15,50 грама, дыяметр 33,00 мм і тыраж 2000 штук.

Манеты маюць форму круга, дзе па аверсе ў цэнтры яго — кампазіцыя з дзіцячых малюнкаў.



Па рэверсе — выява хлопчыка і дзяўчынкі з драўлянымі птушкамі ў руках; уверсе па крузе надпіс: «свет вачыма дзяцей»; унізе па крузе — стылізаваная арнаментальная паласа.

У прэс-службе Нацбанка удакладнілі, што ў дызайне манеты выкарыстаны кампазіцыі з малюнкаў дзяцей узроставай катэгорыі да 6 гадоў, якія сталі пераможцамі адкрытага конкурсу дзіцячага малюнка «Дзеці малююць манеты», што быў праведзены Нацыянальным банкам у межах Дня адчыненых дзвярэй — 2014.

Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 15 верасня 2016
kurkach@zviazda.by

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/677/36987
Текущая дата: 26.12.2024