Белорусский портал в Казахстане

Долар і еўра патаннелі перад выхаднымі



Беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 ліпеня.

Паводле дадзеных біржы, курс долара ЗША знізіўся на 0,0112 рубля, або 0,56%, і склаў 1,9828 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0065 рубля (0,29%) да 2,2086 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) нязначна вырас — на 0,0007 рубля (0,02%) і склаў 3,1396 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. Напярэдадні ў Расіі рубель абнавіў максімумы гэтага года. Пры гэтым дынаміка валатыльнай нафты цяпер у асноўным валютнымі гульцамі ігнаруецца. У пятніцу курс расійскага рубля зніжаецца за кошт рэальнага попыту на валюту, якая моцна патаннела напярэдадні. Тым часам ф`ючарсы на нафту Brent на 12.27 каштавалі 46,9 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 40,76 капейкі, склаўшы 63,1697 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/678/36341
Текущая дата: 16.11.2024