Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Незалежнасці



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці.

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У гэтым годзе мы адзначаем юбілей - 25-годдзе суверэнітэту нашай дзяржавы.

Гэта свята ўвасабляе ў сабе гістарычную пераемнасць і выбар самастойнага шляху развіцця краіны, заснаванага на прынцыпах справядлівасці, клопату аб людзях, сацыяльна-палітычнай стабільнасці і шматвектарнай знешняй палітыкі.

Лёсавызначальнае значэнне для нашага народа мае 3 ліпеня - дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад фашыстаў. У ходзе ўсенароднага волевыяўлення гэта дата стала і Днём Рэспублікі.

Сёння мы па традыцыі аддаём даніну павагі і памяці загінулым на палях бітваў у імя вызвалення Радзімы і ўшаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі.

За гады незалежнасці Беларусь дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй палітыцы і абаронным комплексе. Яна стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у сваёй будучыні і ўсе магчымасці атрымаць дастойную адукацыю, спакойна працаваць і гадаваць дзяцей.

Перакананы, разам мы паспяхова прадоўжым рух па шляху стварэння і дынамічнага развіцця роднай Айчыны.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.

З Днём Рэспублікі!

Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА, 3 чэрвеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/681/36175
Текущая дата: 24.12.2024