Згодна з аператыўнымі дадзенымі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, з-за парываў ветру, якія дасягалі да 31 метра за секунду, у аўторак пацярпелі 56 населеных пунктаў у 18 раёнах Мінскай і Магілёўскай абласцей.
Былі пашкоджаны дахі 69 жылых дамоў (ужо адноўлены 25), 4 аб’екты сацкульбыта (адноўлены 1), 6 вытворчых і 120 сельскагаспадарчых будынкаў. Пацярпелых не было. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы.
Згодна з дадзенымі "Белэнерга", з 6 гадзін 21 чэрвеня да 6 гадзін 22 чэрвеня на тэрыторыі краіны быў абясточаны 1 091 населены пункт. Адключэнні аператыўна ліквідаваліся аварыйнымі брыгадамі. Па стану на 8.30 22 чэрвеня электразабеспячэнне спажыўцоў было адноўлена.
Сяргей Расолька
Звязда, 22 чэрвеня 2016
Звязда, 22 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/682/36023
Текущая дата: 16.11.2024