Такая дата зацверджаная ўказам № 190, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 чэрвеня, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Паводле яшчэ аднаго з указа, № 191, таксама падпісанага 6 чэрвеня, выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання пройдуць з 18 чэрвеня па 18 верасня.
Абавязкі па арганізацыі выбараў і кантролі за выкананнем выбарчага заканадаўства ўскладзеныя на Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Савету міністраў прадпісана забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў з рэспубліканскага бюджэту.
Тэрміны правядзення выбараў вызначаныя з улікам патрабаванняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Згодна з яе палажэннямі выбары ў новы склад палаты парламента прызначаюцца кіраўніком дзяржавы не пазней за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў гэтых палат дзейнага склікання. Тэрмін паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў дзейнага пятага склікання мінае 17 кастрычніка 2016 года, Савета Рэспублікі — 18 кастрычніка 2016 года.
На выбарах у Палату прадстаўнікоў будуць дзейнічаць 110 акруговых і 6.149 участковых выбарчых камісій (у тым ліку 49 за межамі краіны).
Традыцыйна для маніторынгу за выбарамі ў Беларусь плануецца запрасіць міжнародных назіральнікаў.
Указы аб прызначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі набываюць моц з дня іх афіцыйнага апублікавання.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 6 чэрвеня 2016
Мінск, 6 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/685/35798
Текущая дата: 15.11.2024