Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 9 чэрвеня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 9 чэрвеня 2016 года.

На 9 чэрвеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 19.807 беларускіх рублёў
Еўра — 22.523
Расійскі рубель — 306,42 (абсалютны максімум)
Украінская грыўна — 793,87

Кошык валют — 3.884,73

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 43 рублі (0,22%), еўра — на 36 (0,16%), расійскага рубля — вырас на 2,37 рубля (0,78%), грыўны — знізіўся на 1,16 рубля (0,15%). Курс кошыка валют вырас на 7,67 рубля (0,20%) у параўнанні з папярэднім днём і на 451,32 рубля (13,14%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1371, "долар/расійскі рубель" — 64,64, "долар/грыўна" — 24,95.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 9 чэрвеня ў 8.55 долар куплялі па 19.600—19.780 і прадавалі па 19.800—20.100 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 74 рублі (да 19.684), продажу — на 71 (да 19.852).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 19.600—19.700 пры куплі, 19.800—19.900 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/685/35825
Текущая дата: 15.11.2024