Белорусский портал в Казахстане

Мясніковіч прапануе арганізаваць сумесную з Рэспублікай Карэя вытворчасць тэлевізараў і панэлей



Сумеснае прадпрыемства Беларусі і Рэспублікі Карэя па вытворчасці тэлевізараў і панэлей прапанаваў арганізаваць старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Ёнг Хо.

"Што датычыцца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, я думаю, што можна было б актывізаваць гэту работу, і ў першую чаргу я хачу зрабіць прапанову пабудаваць сумесную фабрыку па вытворчасці тэлевізараў і панэлей з адной з вашых кампаній. Гэта можа быць Samsung або LG", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён адзначыў, што з улікам стварэння ў Беларусі новай эканомікі, над чым цяпер актыўна працуюць, да месца было б актывізаваць міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэя.

"Задзел пэўны ёсць, але хацелася б, каб у нас былі сумесныя праекты, якія сапраўды выгадны бакам", - дадаў старшыня Савета Рэспублікі.

У якасці станоўчага прыкладу ён прывёў паспяховую работу Беларуска-карэйскага цэнтра інфармацыйнага доступу, які за паўтара года існавання паказаў высокія вынікі.

18 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/685/36388
Текущая дата: 26.12.2024