Белорусский портал в Казахстане

Службы МНС у Мінску працягваюць працаваць згодна з планам "Пасейдон"



14 ліпеня службы МНС у Мінску працягваюць працаваць згодна з планам "Пасейдон", уведзеным напярэдадні.

"Працягваем працаваць паводле плана "Пасейдон". Просьба аўтаўладальнікам не заязджаць у нізіны, машыны паркаваць удалечыні ад дрэў і "ветразных" канструкцый", — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным ў афіцыйным запісе Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у "Твітэры".

Сёння прыблізна ў 14.00 у сталіцы зноў пачаўся навальнічны дождж. Гідрамет напярэдадні папярэдзіў пра тое, што ў чацвер на большай частцы тэрыторыі Беларусі і ў Мінску чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, у асобных раёнах град, па захадзе краіны моцныя ліўні. Па паўднёвым усходзе максімальная тэмпература паветра прагназуецца плюс 30—34°С.

13 ліпеня з-за навальнічнага фронту ў Беларусі пацярпела 510 населеных пунктаў у 26 раёнах Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, а таксама Мінск.

Аляксей Аляксандаў, БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/686/36330
Текущая дата: 25.12.2024