Аб гэтым паведаміў на прэзентацыі энцыклапедычнага праекта першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.
Паводле слоў першага намесніка міністра, энцыклапедычныя выданні перажываюць момант абнаўлення і ўсё часцей выходзяць у электронным выглядзе. Шасцітомнае выданне "Культура Беларусі", як плануецца, таксама ўбачыць свет у электронным варыянце.
Ён адзначыў, што на выпуск шасці тамоў энцыклапедыі спатрэбілася сем гадоў. Людзі розных сфер культуры ўнеслі свой уклад у гэты маштабны праект. Выданне стала пераможцам у спецыяльнай намінацыі "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны" 55-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".
Як дадаў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік, з больш як 18 тыс. артыкулаў, якія апублікаваны ў энцыклапедыі, некаторыя ўбачылі свет упершыню. "Гэта выдавецкі праект, у якім шмат гаворыцца аб мастацкай творчасці, аб народнай творчасці Беларусі", - сказаў ён.
Паводле слоў намесніка старшыні Беларускага фонду культуры Тадэвуша Стружэцкага, завяршэнне выпуску энцыклапедыі "Культура Беларусі" з`яўляецца знакавай падзеяй культурнага жыцця краіны, і асабліва прыемна, што прэзентацыя гэтага маштабнага праекта адбываецца ў Год культуры.
Тадэвуш Стружэцкі не выключае, што ў недалёкай будучыні ўзнікне неабходнасць у дадатковым тыражы, паколькі гэта кніга зойме месца настольнай у многіх беларусаў, яна будзе запатрабавана сёння і заўтра.
Першы том энцыклапедыі "Культура Беларусі" ўбачыў свет у 2010 годзе. Кожны з шасці тамоў уключае больш за 2 тыс. 500 артыкулаў. У падрыхтоўцы выдання ўдзельнічаў вялікі аўтарскі калектыў - больш за 600 аўтараў практычна з усёй Беларусі, вядучых беларускіх спецыялістаў і даследчыкаў.
Праект падрыхтаваны ў выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" пры падтрымцы і ўдзеле Міністэрства інфармацыі Беларусі. Энцыклапедыя "Культура Беларусі" ўнікальная, аналагаў ёй няма на постсавецкай прасторы. У сацыяльна-значным выданні ў выглядзе энцыклапедычных артыкулаў прадстаўлена ўся культурная разнастайнасць Беларусі, гісторыя культуры краіны і яе сучасны стан, уклад у скарбніцу сусветнай культуры.
19 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/687/35615
Текущая дата: 15.11.2024