Белорусский портал в Казахстане

Беларусь у ліку краін з самай нізкай верагоднасцю надыходу мацярынскай смяротнасці - ААН



Аб гэтым паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан на рэспубліканскім семінары "Перадабортнае кансультаванне, вопыт работы і шляхі ўдасканалення", які праходзіць 12 ліпеня ў РНПЦ "Маці і дзіця".

"Атрымана ад нашага прадстаўніцтва пры ААН у Жэневе апублікаваная справаздача: мы апярэдзілі фактычна ўсе краіны свету", - сказала Алена Богдан. Гаворачы пра дзіцячую смяротнасць, начальнік галоўнага ўпраўлення адзначыла, што яшчэ 10 гадоў таму паказчык 3 праміле па рэспубліцы быў недасягальным.

"Магілёўская вобласць, якая стабільна ішла каля тройкі, была шматгадовым лідарам у Беларусі. Сёння 3,0 - гэта паказчык дзіцячай смяротнасці рэспублікі ў цэлым. Ёсць 2,6 праміле, ёсць 2,8, ёсць 2,9", - сказала яна.

Беларусь за апошнія гады зрабіла вельмі шмат на заканадаўчым узроўні ў плане папярэджання нежаданай цяжарнасці і прафілактыкі абортаў.

У прыватнасці, з увядзеннем новага закона аб ахове здароўя, які ўступіў у сілу 27 снежня 2014 года, прадугледжана абавязковае перадабортнае псіхалагічнае кансультаванне жанчын, якія звярнуліся за правядзеннем штучнага перарывання цяжарнасці.

Замацавана права ўрача на адмову ў правядзенні аборту, перанакіраваўшы жанчыну да іншага спецыяліста. Акрамя таго, скарочаны пералік сацыяльных паказанняў для перарывання цяжарнасці. На сёння такіх усяго два - згвалтаванне і пазбаўленне бацькоўскіх правоў.

З 2011 года колькасць перарыванняў цяжарнасці па сацыяльных паказчыках скарацілася амаль у 10 разоў. У 2015 годзе іх было ўсяго 44 выпадкі.

Беларусь не спыняецца на дасягнутым. Падпраграмай "Сям`я і дзяцінства" Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў па прапагандзе традыцыйных сямейных каштоўнасцей і папярэджанні нежаданай цяжарнасці, абортаў.

У цэлым, паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення, кіраўніцтва краіны надае важнейшае значэнне сацыяльна арыентаванай палітыцы.

"Нягледзячы на няпростую сацыяльна-эканамічную сітуацыю, ніводная дапамога, звязаная з выплатамі па мацярынстве, па забеспячэнні лекавымі сродкамі, сродкамі догляду, не тое што не зніжана, а нават павялічаны", - сказала яна.

У рабоце семінара прымаюць удзел акушэры-гінеколагі, педыятры, псіхолагі, прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы.

Спецыялісты дзеляцца вопытам работы кабінетаў перадабортнага кансультавання, формамі работы па псіхалагічным кансультаванні, у тым ліку асаблівасцямі работы па пытаннях сексуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя з падлеткамі.

Мэта семінара - укараніць передавы вопыт у работу жаночых кансультацый, дзіцячых паліклінік, цэнтраў, дружалюбнага стаўлення да падлеткаў, прыцягнуць шырокую ўвагу грамадскасці да пытанняў здароўя, захавання жыцця і ўмацавання жыццёвых і сямейных каштоўнасцей.

Пасля заканчэння семінара адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і намінантаў рэспубліканскага конкурсу "За жыццё", які праводзіцца ў бягучым годзе сярод акушэраў-гінеколагаў і псіхолагаў, а таксама арганізацый аховы здароўя краіны.

Пераможцы конкурсу у кожнай з намінацый атрымаюць прызы ад Дабрачыннага фонду імя Прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

12 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/687/36290
Текущая дата: 25.12.2024