Энергазабеспячэнне, парушанае разгулам стыхіі, адноўлена ва ўсіх населеных пунктах Беларусі, паведамілі ў "Белэнерга".
"Паводле даных на 11.00, без энергазабеспячэння ў краіне заставаліся 11 населеных пунктаў, да 13.00 іх колькасць скарацілася да 4, у 15.00 работы вяліся ў адным населеным пункце Мінскай вобласці. Да 16.30 работы па аднаўленні энергазабеспячэння былі поўнасцю завершаны", - паведамілі ў "Белэнерга".
У ноч з 11 на 12 ліпеня па краіне прайшлі навальніцы, месцамі моцныя ліўні, назіралася шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с. Энергазабеспячэнне было часова парушана ў Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.
12 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/687/36292
Текущая дата: 26.12.2024