Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
Колькасць шматдзетных сем`яў у Беларусі перавысіла 80 тыс. (паводле даных перапісу 2009 года, іх было 62,5 тыс.).
Прадстаўнік міністэрства адзначыла, што, нягледзячы на працэс зніжэння колькасці жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту, у 2015 годзе нарадзілася 119,5 тыс. дзяцей - гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі.
Сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў 2015 годзе склаў 1,724 (у 2014 годзе - 1,696). Павялічваецца не толькі колькасць народжаных дзяцей, але і склад сем`яў - 57,2 працэнта нованароджаных з`яўляюцца другімі і наступнымі ў сваіх сем`ях.
Рост нараджальнасці назіраецца і ў бягучым годзе. За студзень-красавік у рэспубліцы нарадзілася 29 тыс. 52 дзіцяці, што на 1 тыс. 240 дзяцей (на 4,5 працэнта) больш, чым за аналагічны перыяд 2015 года. У бягучым пяцігоддзі вектар сямейнай палітыкі будзе накіраваны на замацаванне дасягнутых паказчыкаў нараджальнасці, пашырэнне ў грамадстве пазітыўнага стаўлення да сям`і.
Гэтыя задачы будуць вырашацца ў рамках падпраграмы "Сям`я і дзяцінства" Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2010 гады.
Асноўная ўвага будзе ўдзелена стварэнню асяроддзя, спрыяльнага для жыццядзейнасці сем`яў. Гэта развіццё сістэмы падрыхтоўкі моладзі да шлюбу, сферы сямейнага адпачынку, паслуг для сем`яў з дзецьмі.
Прадоўжыцца фарміраванне сямейнага капіталу, аказанне матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем`ям да навучальнага года, прадастаўленне шырокага спектра сацыяльных паслуг сем`ям з дзецьмі.
У работу па павышэнні прэстыжу сям`і, стварэнні дружалюбнай сям`і атмасферы павінны быць у роўнай ступені ўключаны прафсаюзы, наймальнікі, бізнес-супольнасць, грамадскія аб`яднанні, рэлігійныя арганізацыі, навуковыя і педагагічныя колы, лічыць спецыяліст.
12 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/688/35525
Текущая дата: 15.11.2024