Выступленне Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі на парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі).
Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры! Дарагія ветэраны! Паважаныя суайчыннікі і госці!
Сёння Беларусь урачыста адзначае сваё галоўнае свята - Дзень Незалежнасці!
25 гадоў таму наша краіна атрымала суверэнітэт і магчымасць самастойна выбіраць шлях свайго развіцця.
Па волі беларусаў Дзень Незалежнасці адзначаецца ў гадавіну вызвалення нашай сталіцы ад фашысцкіх захопнікаў. Бо для кожнага з нас паняцці Свабода, Перамога і Суверэнітэт з`яўляюцца вялікімі і свяшчэннымі.
Наш непакораны народ паказаў усяму свету ўзор самаадданай барацьбы з агрэсарам, разгарнуўшы масавае супраціўленне ворагу.
У гэтым годзе мы адзначылі сумную дату - 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Мы ніколі не забудзем, што яна навечна адняла ў Беларусі трэць яе насельніцтва.
Тыя падзеі яшчэ раз нагадалі нам пра вераломства фашыстаў. Урокі трэба атрымліваць як з перамог, так і з паражэнняў.
Галоўнае - не дапусціць падобнай трагедыі ў далейшым. Гістарычны вопыт паказвае, што дыпламатыяй без эфектыўнай абароннай сістэмы абараніць краіну немагчыма. Сіла дзяржавы ў здольнасці прадказаць і папярэдзіць небяспеку. На жаль, цяпер у арсенале міжнародных адносін адным з асноўных аргументаў па-ранейшаму застаецца ваенная сіла. Значыць любая дзяржава, дзе народ даражыць цэласнасцю і незалежнасцю сваёй краіны, павінна ўмець абараніць сябе.
Таму ў Беларусі прадоўжыцца ўмацаванне арміі, аснашчэнне яе самымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі. Сёння ў парадным страі пройдзе рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз". Гэта сучасная грозная зброя. Яе наяўнасць з`яўляецца важнейшым фактарам стратэгічнага стрымлівання ад спроб размовы з нашай краінай з пазіцыі сілы.
Не менш важна і тое, што за намі трывала замацаваны статус касмічнай дзяржавы. Няспынна ўдасканальваецца баявая вывучка Узброеных Сіл. Рэгулярна праводзяцца вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны. Кожны жыхар Беларусі можа быць упэўнены, што нікому не будзе дазволена дэстабілізаваць абстаноўку, парушыць суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць краіны.
Паважаныя таварышы! У ходзе нядаўна праведзенага пятага Усебеларускага народнага сходу былі выпрацаваны асноўныя напрамкі развіцця краіны на наступны перыяд. Гэты ўсенародны форум прадэманстраваў з`яднанасць нашага грамадства, міралюбівую, шматвектарную палітыку дзяржавы, заснаваную на прынцыпах добрасуседства і супрацоўніцтва.
Мы цесна ўзаемадзейнічаем з нашымі саюзнікамі, і перш за ўсё з брацкай Расіяй. Развіваем дыялог з суседзямі і краінамі Захаду. За гады незалежнасці мы не далі ўцягнуць сябе ні ў адну палітычную авантуру, не ўвязаліся ні ў адзін міжнародны канфлікт. Мы ўпэўнена глядзім у будучыню і беражліва захоўваем слаўную гісторыю нашай краіны.
Вечная памяць героям, загінуўшым у баях за Айчыну! Будзем жа дастойныя іх вялікага подзвігу! Жадаю ўсім міру, дабра, шчасця, здароўя і поспехаў у працы на карысць нашай Радзімы!
Слава беларускаму народу, які адстаяў свабоду і незалежнасць Айчыны! Слава нашай Радзіме - Рэспубліцы Беларусь! Слава яе доблесным Узброеным Сілам! Са святам вас - Днём Незалежнасці! Ура!
БЕЛТА, 3 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/688/36157
Текущая дата: 26.12.2024