Цырымонія развітання з Народным артыстам Беларусі Сяргеем Картэсам пройдзе 28 чэрвеня з 10.00 да 12.30 у памяшканні Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Упраўлення справамі прэзідэнта (вул. Чырвонаармейская, 10, корпус № 5).
Кампазітар памёр у Мінску вечарам 26 чэрвеня.
Сяргей Картэс нарадзіўся 18 лютага 1935 года ў Сан-Антоніа, Чылі.
У 1921 годзе сям`я Шастакоўскіх (маці Картэса) эмігравала з Расіі.
Жывучы ў эміграцыі, руская галіна сям`і марыла вярнуцца на радзіму. Прашэнне аб гэтым было пададзенае ў 1947 годзе. У адным з інтэрв`ю Сяргей Картэс распавядаў, што супрацоўнік савецкага пасольства не даваў ходу дакументу, ведаючы пра сумны лёс тых, хто вярнуўся ў Расію з эміграцыі. І толькі пасля смерці Сталіна прашэнне Шастакоўскіх было адпраўленае ў СССР. Аднак вярнуцца ў Ленінград ім не дазволілі — месцам жыхарства быў вызначаны Мінск.

У 1962 годзе Картэс скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі Мікалая Аладава і Анатоля Багатырова, у 1969-м — аспірантуру. З 1973 года ён — галоўны музычны рэдактар кінастудыі "Беларусьфільм", з 1991 па 2002 гады — дырэктар Вялікага акадэмічнага тэатра оперы і балета, з 2005-га — выкладчык кафедры кампазіцыі Беларускай акадэміі музыкі.
"Мы пазнаёміліся, калі я праводзіла па ўсёй Беларусі творчыя сустрэчы кампазітараў — аўтараў музыкі да мультыплікацыйных і дзіцячых фільмаў са школьнікамі, — узгадвае журналіст і рэжысёр Людміла Палкоўнікава. — Сяргей Альбертавіч да любой працы ставіўся вельмі адказна. Вядома, у свой час зрабіла моцнае ўражанне яго опера "Джардана Бруна". Без перабольшання, гэта быў сусветны ўзровень".
"Сяргей Альбертавіч — тонкі, інтэлігентны, добразычлівы чалавек. Займаючы кіруючыя пасады, заўсёды заставаўся творчым чалавекам. У апошнія гады мы часцей за ўсё сустракаліся на канцэртах у філармоніі — Картэсу была цікавая творчасць калегаў. Ва ўзросце каля 80 гадоў Сяргей Альбертавіч адважыўся на аперацыю па карэкцыі зроку, якая прайшла паспяхова, і ён казаў, што пачалося новае жыццё — лепшай якасці, адкрылася другое дыханне", — расказвае Палкоўнікава.
Адыход Сяргея Картэса яна называе вялікай стратай не толькі для беларускай культуры, але і для яго сям`і, сяброў. "Сяргей Альбертавіч вельмі ганарыўся сваім сынам — музыкантам, лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў Сяргеем Картэсам. На творчым вечары, прысвечаным 80-годдзю маэстра, Сяргей Альбертавіч выйшаў на сцэну з унучкай", — прыгадвае журналістка.
Аксана Яноўская, БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2016
Мінск, 27 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/689/36097
Текущая дата: 26.12.2024