Пра гэта паведамляе МНС.
Паводле аператыўных звестак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, з прычыны парываў ветру (да 26 м/с) 17 чэрвеня пацярпелі Брэст, Гродна, Мінск і 38 населеных пунктаў у 28 раёнах Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей.
Пашкоджаныя дахі 100 жылых дамоў, трох аб`ектаў сацкультбыту, аднаго вытворчага і 71 сельскагаспадарчага будынка. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы.
У 16.10 ля дома № 16 па праспекце Пушкіна ў Мінску парывам ветру паваліла дрэва, якое ўпала на пенсіянера, ён шпіталізаваны. У 17.30 з-за падзення ліста шыферу з даху дома № 7 па вул. Сонечнай у Гродне атрымала траўму нагі жанчына, якая шпіталізаваная.
У 21.04 у вёсцы Ваўкалата Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці з-за парываў ветру дрэва ўпала на аўтамабіль, які ехаў. Работнікі МНС распілавалі дрэва і выратавалі з аўтамабіля кіроўцу, у медыцынскай дапамозе ён патрэбы не меў.
Зафіксаваныя 184 выпадкі (Брэст — 40, Гродна — 126, Мінск — 18) падзення дрэў, у выніку якіх пашкоджаныя 20 легкавых аўтамабіляў (Гродна — 14, Брэст — 4, Мінск — 2) і аўтобус (Брэст). Работнікі МНС і іншых арганізацый праводзілі работы па распілоўванні ўборцы паваленых дрэў.
Парывы ветру таксама сталі прычынай падзення галін дрэў (шэсць выпадкаў у розных месцах) на чыгуначныя пуці ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях. У выніку затрымліваўся рух (ад 9 хвілін да 2 гадзін) сямі пасажырскіх цягнікоў.
Паводле аператыўных даных з 6.00 17 чэрвеня да 6.00 18-га ў краіне былі абясточаныя 1.046 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі. На 6.00 суботы заставаўся без электразабеспячэння 131 населены пункт.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 чэрвеня 2016
Мінск, 18 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/691/35969
Текущая дата: 27.12.2024