20 чэрвеня ў цэнтры Віцебска з`явіўся новы помнік: на плошчы 1000-годдзя ўстанавілі скульптурную кампазіцыю з князем Аляксандрам Неўскім, яго жонкай віцебскай князёўнай Аляксандрай і іх сынам Васілём.
Вышыня манумента 430 см, вага 6 тон. Помнік прывезлі з Мінска, дзе ён быў адліты ў "Ліцейным двары". Аўтарамі скульптуры з`яўляюцца віцябляне Аляксандр Гвоздзікаў і Іван Казак, таксама над ёй працаваў мінчанін Яўген Колчаў.
Адкрыццё помніка Аляксандру Неўскаму ўключана ў праграму святкавання Дня горада ў Віцебску і адбудзецца 24 чэрвеня.
БелаПАН, 20 чэрвеня 2016
БелаПАН, 20 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/691/36008
Текущая дата: 27.12.2024