Белорусский портал в Казахстане

Усе паліклінікі Мінска пяройдуць на электронны рэцэпт да канца года



Аб гэтым паведаміў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.

"Электронны рэцэпт укаранёны ў 15 паліклініках горада. Да канца года плануецца перавесці на гэту сістэму ўсе паліклінічныя ўстановы сталіцы", - сказаў Ігар Юркевіч.

Дзякуючы гэтаму з`явіцца магчымасць улічваць аб`ёмы наведвання пацыентам паліклінік і бальніц. "Сёння ўсе ўстановы аховы здароўя сталіцы злучаны сістэмай оптавалаконнай сувязі, якая дае магчымасць перадаваць вялікія аб`ёмы інфармацыі. Цяпер мы вядзём работу па заключэнні дагавораў на захоўванне гэтай інфармацыі. Будзе створаны цэнтр апрацоўкі даных, дзякуючы чаму з`явіцца магчымасць атрымліваць звесткі аб любых зваротах за меддапамогай", - сказаў Ігар Юркевіч.

Ён падкрэсліў, што поўнасцю адмаўляцца да папяровых носьбітаў ва ўстановах аховы здароўя горада не плануюць, але іх колькасць істотна зменшыцца. У паліклініках Мінска ў 2015 годзе было ўстаноўлена 48 камплектаў сістэмы электроннай чаргі. У гэтым годзе набудуць 50 такіх сістэм.

"Практыка ўпарадкавання патокаў пацыентаў вельмі добра сябе зарэкамендавала. Добрыя водзывы атрымліваем і ад медыцынскіх работнікаў, і ад наведвальнікаў устаноў аховы здароўя", - падагульніў старшыня профільнага камітэта.

15 чэрвеня 2016, Мінск
Хрысціна Рашанок - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/692/35921
Текущая дата: 26.12.2024