Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
На фінансаванне мерапрыемстваў падпраграмы "Спадчына" да 2020 года будзе накіравана больш як Br9,3 трлн. Гэта прадугледжана дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады.
Падпраграма "Спадчына" накіравана на забеспячэнне дзяржаўнай падтрымкі дзейнасці ў галіне аховы матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны (помнікаў архітэктуры і горадабудаўніцтва, помнікаў гісторыі, археалогіі, мастацтва і нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека - фальклору, традыцый, звычаяў, абрадаў, мастацкіх промыслаў і іншых аб`ектаў), развіцця музейнай і бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь.
Аб`ём фінансавання падпраграмы складае Br9 трлн 367 млрд 617 млн 140,6 тыс., у тым ліку: з рэспубліканскага бюджэту - амаль Br2 трлн, з мясцовых бюджэтаў - Br6,4 трлн, за кошт уласных сродкаў арганізацый - амаль Br1 трлн. Да 2020 года колькасць нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, плануецца давесці да не менш як 86.
Гэта абумоўлена абавязацельствамі Беларусі па імплементацыі Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прынятай 17 кастрычніка 2003 года Генеральнай канферэнцыяй Арганізацыі Аб`яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры.
У Мінкультуры адзначылі, што ў Беларусі рэалізавана дзяржаўная праграма "Слуцкія паясы" на 2012-2015 гады.
Таксама вялася актыўная падтрымка мастацкіх рамёстваў. Нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека, асобныя віды рамёстваў афіцыйна прызнаюцца ў якасці нацыянальнага здабытку, народныя майстры і цэнтры народнага мастацтва і рамёстваў забяспечваюцца аховай і падтрымкай.
Штогод праходзяць міжнародныя, нацыянальныя і рэгіянальныя выстаўкі, фестывалі, кірмашы: міжнародны пленэр ганчароў, рэспубліканскі фестываль-кірмаш "Вясновы букет", абласны пленэр разьбяроў манументальнай скульптуры (Драгічынскі раён), свята-конкурс майстроў па ткацтве "Матчыны кросны" (г. Старыя Дарогі) і іншыя.
Да 2020 года па дзяржпраграме "Культура Беларусі" запланавана падрыхтаваць і прадставіць у Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЕСКА пяць дасье на аб`екты спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Гэты паказчык адлюстроўвае прадстаўленасць гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Значэнне паказчыка абумоўлена выкананнем Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў па імплементацыі Канвенцыі па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, прынятай ЮНЕСКА ў 1972 годзе.
У Міністэрстве культуры дадалі, што ў 2011-2015 гадах удасканальвалася сістэма дзяржаўнага кіравання і заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, ажыццяўляліся мэтанакіраваныя дзеянні па захаванні, рэстаўрацыі і эфектыўным выкарыстанні помнікаў.
Завершаны рэстаўрацыйныя работы і праведзена музеефікацыя на найбольш значных аб`ектах спадчыны Беларусі, уключаных у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, - замкавым комплексе "Мір" і палацава-паркавым ансамблі ў Нясвіжы, які ўваходзіць у склад аб`екта "Архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі роду Радзівілаў".
Дзяржаўная праграма "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады ўключае падпраграмы "Спадчына", "Мастацтва і творчасць", "Архівы Беларусі" і "Беларусы ў свеце". Яна зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 4 сакавіка 2016 года нумар 180.
20 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/693/35252
Текущая дата: 15.11.2024