Маладзечна 10-11 чэрвеня прымае XVI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
Лейтматывам свята будзе 75-годдзе з дня нараджэння народнага артыста Беларусі і СССР, заснавальніка і кіраўніка ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна і Год культуры ў Беларусі.
Урачыстае адкрыццё фестывалю пройдзе сёння ў 21.30 на сцэне летняга амфітэатра. На галоўнай творчай пляцоўцы горада жыхары і госці Маладзечна змогуць атрымаць асалоду ад прэм`еры канцэрта "Песенная спадчына Уладзіміра Мулявіна" Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай песні.
Двухдзённая праграма фестывалю абяцае быць насычанай.
У прыватнасці, запланаваны выстава твораў выяўленчага мастацтва Беларусі "Вобразы мілыя роднага краю" (з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея), паэтычная гасціная "Красуй, Беларусь", канцэрт з удзелам выканаўцаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Мулявіна Моладзевага тэатра эстрады "Вясёлая сямейка", спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага "Пясняр".
Яркім завяршэннем фестывалю ў Маладзечне стане канцэрт-закрыццё "Беларусь - крыніца натхнення" з удзелам зорак эстрады.
На сцэну амфітэатра выйдуць Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, вакальная група "Чысты голас", група "Палац" і інш.
БЕЛТА, 10 чэрвеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/693/35870
Текущая дата: 26.12.2024