Магільны склеп князёў Паскевічаў, размешчаны на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, адкрыўся для наведвання пасля працяглага перыяду рэстаўрацыі.
Урачыстая цырымонія адкрыцця гістарычнага аб`екта прайшла з удзелам дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты, які знаходзіцца з візітам у Гомельскай вобласці, і старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміра Дворніка.
Паводле слоў генеральнага дырэктара Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Аляксандра Госцева, рэстаўрацыйныя работы капліцы - магільнага склепа князёў Паскевічаў вяліся на працягу васьмі гадоў.
У 2014 годзе было прынята рашэнне падзяліць праект рэканструкцыі на дзве часткі і ў першую чаргу завяршыць рэстаўрацыю падземнай часткі збудавання - магільнага склепа.
"У ходзе рэстаўрацыі майстрамі ААТ "Белрэстаўрацыя" адноўлены фасады наземных пабудоў, а таксама інтэр`ер падземнага склепа, дзе адноўлена абліцоўка і мазаіка, заменены надмагільныя пліты, памяшканне абсталявана асвятленнем і ацяпленнем для падтрымання правільнага мікраклімату, - расказаў Аляксандр Госцеў. - Другім этапам рэканструкцыі стане рэстаўрацыя ўнутранага ўбрання капліцы. Завяршэнне гэтых работ дасць магчымасць поўнасцю аднавіць гістарычнае аблічча помніка сакральнага дойлідства Беларусі XIX стагоддзя.
Рэстаўрацыя вялася за кошт сродкаў абласнога бюджэту". Капліца - магільны склеп з`яўляецца помнікам архітэктуры XIX стагоддзя. Яна створана ў псеўдарускім стылі пад кіраўніцтвам акадэміка архітэктуры Яўгена Чарвінскага. Работы па яе будаўніцтве вяліся на працягу 19 гадоў, пачынаючы з 1870 года. Уладкаваннем і аддзелкай вельмі складанага наземна-падземнага збудавання кіравалі два пецярбургскія архітэктары: Максімільян Месмахер і Оскар Вегенер.
У магільным склепе пахаваны восем прадстаўнікоў роду Паскевічаў, сярод іх генерал-фельдмаршал Іван Паскевіч з жонкай Лізаветай Паскевіч (народжанай Грыбаедавай), бацькі фельдмаршала, а таксама дзве яго дачкі, сын Фёдар і траюрадная пляменніца.
12 красавіка 2016, Гомель
Юлія Лысенка - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/694/35139
Текущая дата: 15.11.2024