Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 15 красавіка 2016 года
На 15 красавіка 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 19.989 беларускіх рублёў
Еўра — 22.485
Расійскі рубель — 301,07
Украінская грыўна — 778,39
Кошык валют — 3.866,09
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 140 рублёў (0,71%), еўра — знізіўся на 51 рубель (0,23%), расійскага рубля — на 0,45 (0,15%), грыўны — на 0,77 (0,10%). Курс кошыка валют вырас на 3,21 рубля (0,08%) у параўнанні з папярэднім днём і на 432,68 рубля (12,60%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).
Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1249, "долар/расійскі рубель" — 66,393, "долар/грыўна" — 25,68.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 15 красавіка ў 8.55 долар куплялі па 19.770—19.900 і прадавалі па 19.960—20.100 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 101 рубель (да 19.843), продажу — на 104 (да 20.012).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 19.800—19.900 пры куплі, 20.000—20.100 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 15 красавіка 2016
Мінск, 15 красавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/694/35206
Текущая дата: 15.11.2024