Цікавасць кліентаў "МТС" да мабільнага інтэрнэту чацвёртага пакалення расце.
Аператар паведамляе, што ў сакавіку на аднаго актыўнага абанента LTE (4G) з Мінска ў сярэднім прыпадала ўжо амаль утрая больш сутачнага трафіку, чым на аднаго актыўнага карыстальніка 3G.
Паводле дадзеных "МТС", з моманту запуску ў сталіцы тэхналогіі LTE і да канца снежня 2015 года кліенты аператара генерыравалі ў сярэднім 4,2 млн. мегабайт 4G-трафіку ў дзень. Сёлета ў студзені гэты паказчык павялічыўся да 6,2 млн. мегабайт, а ў лютым — амаль да 7,5 млн. мегабайт. У сакавіку ж сярэднясутачны 4G-трафік дабраўся да адзнакі ў 8,9 млн. мегабайт. Гэта значыць менш чым за тры з паловай месяцы актыўнасць абанентаў "МТС" у сетцы LTE павысілася больш чым у два разы.
Станоўчая дынаміка назіраецца і на ўзроўні сярэдняга актыўнага карыстальніка 4G. У снежні 2015 года такі абанент "МТС" генераваў у сетцы 4G па 141 мегабайце ў суткі, у студзені — па 174 мегабайты, у лютым — па 184 мегабайты, а ў сакавіку — ужо па 213 мегабайт. Такім чынам, за непрацяглы час гэты паказчык паспеў вырасці ў паўтара разу, адзначае аператар.
Паводле статыстыкі "МТС", у мінулым месяцы актыўны карыстальнік 4G генераваў у сетцы LTE у сярэднім амаль у тры разы больш трафіку ў суткі, чым актыўны сталічны абанент 3G — у сетцы трэцяга пакалення.
"МТС" таксама прыводзіць статыстыку па самых "пампуючых" кропках Мінска. Больш за ўсё 4G-трафіку — амаль 8,7 млн. мегабайт — у сакавіку было зафіксавана на вуліцы Фогеля. На другім і трэцім месцы — вуліцы Коласа і Талбухіна. Рэкорд ж па трафіку ў 3G — больш за 4 млн. мегабайт — належыць вуліцы Натуралістаў. За ёй ідуць вуліцы Убарэвіча і Сямашкі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2016
Мінск, 2 красавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/695/35059
Текущая дата: 15.11.2024