Белорусский портал в Казахстане

Колькасць дзяцей у Беларусі за 2015 год узрасла на 1,9 працэнта да 1 млн 824 тыс.



У Беларусі на 1 студзеня 2016 года пражывала 1 млн 824 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

У параўнанні з пачаткам мінулага года іх стала на 34 тыс. чалавек больш (на 1,9 працэнта), паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

З агульнай колькасці дзяцей на пачатак бягучага года 44 працэнты былі ва ўзросце да 7 гадоў (803 тыс.); 40,9 працэнта - ва ўзросце 7-14 гадоў (746 тыс.); 15,1 працэнта - ва ўзросце 15-17 гадоў (275 тыс. чалавек).

Большасць дзяцей (78,3 працэнта) пражывае ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу. У краіне захоўваецца тэндэнцыя росту нараджальнасці. У 2015 годзе нарадзілася 119 тыс. дзяцей (на 494 дзіцяці больш, чым у 2014 годзе).

Штогод хлопчыкаў нараджаецца больш, чым дзяўчынак. Так, у 2015 годзе нарадзілася 58 тыс. дзяўчынак і 61 тыс. хлопчыкаў.

У апошнія гады больш за палавіну нараджэнняў звязаны з нараджэннем жанчынай другога, трэцяга і наступных дзяцей.

У мінулым годзе доля дзяцей, народжаных другімі, склала 40,4 працэнта ад агульнай колькасці народжаных, трэцімі і больш - 16,8 працэнта. У рэспубліцы ў мінулым годзе нарадзілася 1 316 двайнят і 21 трайняты.

Большасць дзяцей (86,2 працэнта) у 2015 годзе народжана жанчынамі, якія знаходзяцца ў зарэгістраваным шлюбе.

Дзень абароны дзяцей, што прыпадае на першы дзень лета, адзначаецца ва ўсім свеце з 1950 года. Ён нагадвае грамадству аб неабходнасці абароны правоў, жыцця і здароўя дзіцяці.

27 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/695/35695
Текущая дата: 27.12.2024