Святочныя набажэнствы прайшлі ва ўсіх каталіцкіх храмах, грэка-каталіцкіх капліцах і пратэстанцкіх малітоўных дамах Беларусі.
Каталіцкія, грэка-каталіцкія вернікі і значная частка пратэстантаў усяго свету адзначаюць свята Уваскрэсення Хрыстовага — Вялікдзень, альбо Пасху.
У пастырскім пасланні да аднаверцаў і ўсіх людзей добрай волі мітрапаліт Мінска-Магілеўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ўваскрасенне Ісуса Хрыста з`яўляецца падмуркам хрысціянскай веры і гарантыяй вечнага жыцця.
Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі прадстаўлены чатырма дыяцэзіямі, якія аб`ядноўваюць 630 парафій. Для парафіян адкрыта больш за 450 каталіцкіх храмаў, яшчэ некалькі дзясяткаў будуюцца.
Да каталіцкай веры сябе адносяць звыш 1,4 млн. беларусаў. Колькасць пратэстантаў у Беларусі ацэньваецца, паводле розных даных, на узроўні ад 200 тыс. да 500 тыс. вернікаў, грэка-католікаў — прыкладна 10 тыс. чалавек.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 27 сакавіка 2016
Мінск, 27 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/696/34904
Текущая дата: 15.11.2024