Курс долара апусціўся ніжэй за 20.000 беларускіх рублёў.
Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 красавіка ўмацаваўся да долара ЗША і еўра, але знізіўся да расійскага рубля.
Паводле дадзеных біржы, курс долара ЗША знізіўся на 143 рублі (0,71%) да 19.996 рублёў.
Курс еўра знізіўся на 47 рублёў (0,21%) да 22.781 рубля.
Расійскі рубель вырас на 0,84 рубля (0,28%) да 297,86 рубля.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель умацоўваецца да долара і еўра ўслед за расійскім, на які ў сваю чаргу аказвае ўплыў сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Сусветныя цэны на нафту напярэдадні часткова вярнуліся да росту пасля нядоўгачасовага зніжэння, скарыстаўшыся патанненнем амерыканскай валюты. Тым не менш захаванне глабальнага лішку на нафтавым рынку, у тым ліку рэкорднага ўзроўню запасаў у ЗША, стрымлівае цэны.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ на 11.30, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 71,42 капейкі ў параўнанні з папярэднім днём таргоў і склаў у пятніцу 67,1410 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 красавіка 2016
Мінск, 1 красавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/696/35019
Текущая дата: 15.11.2024