Белорусский портал в Казахстане

Асноўнае абсталяванне для Беларускай АЭС плануецца паставіць у 2016-2017 гадах



Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык.

"Сёння будаўніцтва абодвух энергаблокаў Беларускай АЭС ідзе па графіку, прадугледжаным генеральным кантрактам, на ўзвядзенні станцыі ў Астраўцы працуюць амаль 5 тыс. будаўнікоў. У гэтым годзе па кантракце плануецца асвоіць 15,7 млрд расійскіх рублёў, што ў 1,4 раза больш, чым у 2015-м", - расказаў Уладзімір Патупчык.

На гэты год намечаны ключавыя падзеі па будаўніцтве першага энергаблока: пачатак мантажу корпуса ядзернага рэактара, турбіны, парагенератараў, электратэхнічнага абсталявання, зваркі галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода. На другім энергаблоку будуць прадоўжаны работы па ўзвядзенні асноўных будынкаў і збудаванняў.

24 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/696/35632
Текущая дата: 27.12.2024