Белорусский портал в Казахстане

Барысаўская міліцыя склала пратаколы ў дачыненні да чатырох удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў



Барысаўская міліцыя склала пратаколы ў дачыненні да чатырох удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў, які прайшоў ля ўваходу на стадыённы рынак 7 мая з 15 да 16 гадзін.

Пратаколы складзены ў дачыненні да членаў незарэгістраванага Камітэта выратавання прадпрымальніцтва — прадпрымальнікаў і грамадскіх актывістаў Аляксандра Макаева (Мінск), Міхаіла Латышава (Гомель), кіраўніка мінскай абласной арганізацыі незарэгістраванай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Пракаповіча і старшыні барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), былога прадпрымальніка Аляксандра Абрамовіча.

Як паведаміў Абрамовіч, ён быў заяўнікам акцыі пад лозунгамі адмены дыскрымінацыйных прэзідэнцкіх указаў, перш за ўсё ўказа № 222.

БелаПАН
Мінск, 8 мая 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/697/35475
Текущая дата: 28.12.2024