Гарадскі квест "Гэта ўсё маё роднае" ў рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства" ў Бабруйску атрымаўся на самай справе маштабным. Такім меркаваннем падзяліўся другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Іваненка па выніках квеста.
"З пункта ў пункт, з горада ў горад наш квест набірае абароты. У Бабруйску яго ўдзельнікамі сталі каля 90 каманд і 700 чалавек. Квест атрымаўся на самай справе маштабным. Гэта сведчыць аб тым, што ў моладзі расце інтарэс да "Марафону адзінства", нашага квеста, - сказаў ён. - Моладзь усё больш з`ядноўваецца: юнакі і дзяўчаты збіраюць каманды сяброў, аднадумцаў, аднакласнікаў, аднакурснікаў, калег, каб быць адзінымі, каб разам дабіцца выніку ўнутры калектываў, гарадоў, абласцей і краіны".
Разнастайнасць станцый, якія трэба было прайсці камандам, была сабрана для таго, каб паказаць усё багацце нашай краіны. "Багацце гісторыі, культуры, традыцый, знакамітых ураджэнцаў, нашы айчынныя брэнды. Нам ёсць чым ганарыцца. Беларусь - вялікая і цудоўная краіна з дзівосным народам. І "Марафон адзінства" - гэта тая акцыя, якая ўсё гэта падкрэслівае самым найлепшым чынам".
Пераможцам квеста стала каманда пад назвай "Бабруйчане" з гімназіі нумар 1. Перамогі ўдзельнікі вельмі чакалі, але ў нейкі момант нават паспелі страціць надзею. "Мы паспелі страціць усю надзею, таму што не поўнасцю выканалі дамашняе заданне. З-за гэтага крыху засмуціліся, што балаў нам не хопіць, хоць мы ўсё выканалі правільна, - падзялілася ўдзельніца каманды Злата Кажакару. - А ў выніку - мы пераможцы! А ўсё таму, што "Гімназія першая - самая лепшая!"
Яшчэ адна ўдзельніца каманды Настасся Лук`яновіч расказала, што квест усім спадабаўся. "Мы прайшлі яго вельмі спрытна. На ўсе пытанні, нават не дачытваючы, адразу адказвалі. Для нас гэта было лёгка. І мы вельмі верылі ў перамогу", - падзялілася эмоцыямі гімназістка.
Юнакі і дзяўчаты падзяліліся, што ніякай спецыяльнай падрыхтоўкі ў іх перад квестам не было: усе добра вучацца, а гімназія дае неабходныя веды, каб лёгка спраўляцца з такімі заданнямі. А любоў да краіны, роднага горада, сваёй гімназіі і сваёй настаўніцы Алены Васільеўны Краж дапамагла ім стаць лепшымі.
16 лістапада 2024, Бабруйск
БЕЛТА
16 лістапада 2024, Бабруйск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/7/75894
Текущая дата: 22.12.2024