Пра гэта паведамляе сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, старшыня БРПА Крысціна Сарока.
Мерапрыемства з’яўляецца састаўной часткай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» і ўяўляе сабой адзіны дзень аказання моладдзю і школьнікамі сацыяльна-бытавой дапамогі адзінокім грамадзянам ва ўсіх рэгіёнах краіны.
«Светлыя зімовыя святы — Каляды і Новы год — любімыя ўсімі, незалежна ад узросту. Дзеці з нецярпеннем чакаюць падарункаў і чараўніцтва, дарослыя — сямейнай утульнасці і радасных імгненняў. Аднак, асаблівае значэнне гэтыя святы набываюць для людзей пажылога ўзросту, якія, нягледзячы на пражытыя. гады, усё таксама чакаюць цуду, адчування цяпла і клопату», — распавяла Крысціна Сарока.
У рамках акцыі актывісты добраахвотніцкага руху «Добрае сэрца» акажуць дапамогу па навядзенні парадку ў жылых памяшканнях і на прыдамавой тэрыторыі, а таксама ўпрыгожаць іх да свят.
«Акцыя „Гірлянда добрых спраў“ — гэта глыбока прачулае імкненне акружыць клопатам і ўвагай людзей старэйшага пакалення, — растлумачыла Крысціна Сарока. — Далучыцца да акцыі і аказаць дапамогу пажылым грамадзянам напярэдадні Новага года можа любы ахвочы, для гэтага неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльны камітэт БРСМ, дзе падкажуць па якім адрасе і якія віды работ неабходна выканаць».
Арганізатарам дабрачыннай акцыі з’яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя.
Звязда, 27 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/7/76467
Текущая дата: 22.01.2025