З 1944 года на тэрыторыі Беларусі выяўлена і знішчана больш за 27,5 мільёна выбухованебяспечных прадметаў, якія засталіся пераважна пасля дзвюх сусветных войнаў.
Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Беларусі Мікалай Аўсянка на нарадзе экспертаў дзяржаў — удзельніц Пратакола V і Пратакола II з папраўкамі да Канвенцыі аб негуманнай зброі, якая прайшла 6—8 красавіка ў Жэневе (Швейцарыя).
Як паведамляе прэс-служба МЗС, "беларускі дыпламат праінфармаваў удзельнікаў нарады аб намаганнях па ачыстцы тэрыторыі дзяржавы ад выбухованебяспечных перажыткаў вайны".
Аўсянка таксама "прадставіў падыходы краіны па пытаннях, якія ўваходзяць у сферу ахопу названых міжнародна-прававых дакументаў", гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.
БелаПАН
Мінск, 11 красавіка 2016
Мінск, 11 красавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/703/35155
Текущая дата: 28.12.2024