Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей XV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі з адкрыццём форуму



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Гэты ўнікальны творчы форум сёння па праву можна лічыць адным з буйнейшых і значных у Беларусі. Кожны год ён развівае і ўзбагачае свае добрыя традыцыі па папулярызацыі айчыннага мастацтва», - гаворыцца ў віншаванні.

Праграма сёлетняга фестывалю раскрывае шырокую панараму творчых дасягненняў у сферы сучаснай песні і паэзіі, дорыць радасць сустрэч з вядомымі артыстамі, паэтамі, кампазітарамі і адкрывае новыя зорныя імёны.

«Сімвалічна, што менавіта ў Год моладзі ў рамках фестывальнай праграмы праводзіцца юбілейны XV Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні», - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што фестываль чарговы раз пацвердзіць свой высокі статус сапраўднага свята мастацтваў.

Аляксандр Лукашэка пажадаў канкурсантам яркіх і ўдалых выступленняў, а ўсім удзельнікам і гасцям – здароўя, поспехаў, новых дасягненняў, шчасця і дабрабыту.

5 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/704/31307
Текущая дата: 10.05.2024