Белорусский портал в Казахстане

У Гомельскай вобласці затрыманы мікрааўтобус з 5 кг схаваных у тайніку наркотыкаў



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

У пункце пропуску «Новая Гута» пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікамі Гомельскай мытні затрымалі мікрааўтобус з 5 кг схаваных у тайніку наркотыкаў.

Транспартны сродак, якім кіраваў грамадзянін Малдовы 1976 года нараджэння, выклікаў падазрэнне пры даглядзе.

Нелегальны груз канфіскаваны і накіраваны на экспертызу, пасля якой будзе дадзена прававая ацэнка таму, што адбылося. Кіроўцу і яго мікрааўтобус затрымалі да высвятлення абставінаў.

Звязда, 7 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/704/31337
Текущая дата: 11.05.2024