Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 17 сакавіка



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 17 сакавіка 2016 года.

На 17 сакавіка 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 20.725 беларускіх рублёў
Еўра — 22.972
Расійскі рубель — 291,75
Украінская грыўна — 773,32

Кошык валют — 3.884,30

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 50 рублёў (0,24%), еўра — на 53 (0,23%), расійскага рубля — знізіўся на 1,13 рубля (0,39%), грыўны — вырас на 4,02 рубля (0,52%). Курс кошыка валют знізіўся на 0,50 рубля (0,01%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 450,89 рубля (13,13%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1084, "долар/расійскі рубель" — 71,037, "долар/грыўна" — 26,80.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 17 сакавіка ў 9.40 долар куплялі па 20.300—20.580 і прадавалі па 20.630—20.850 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 119 рублёў (да 20.459), продажу — на 41 (да 20.717).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 20.300—20.400 пры куплі, 20.700—20.800 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/707/34792
Текущая дата: 27.12.2024