Белорусский портал в Казахстане

Пачаты прыём конкурсных работ на Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы "Белы квадрат" у Мінску



Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце фестывалю.

Пачаты прыём конкурсных работ на VIII Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы "Белы квадрат" які пройдзе 14—16 красавіка ў Мінску.

"Белы квадрат" ўключае два асноўныя блокі — конкурс рэкламных работ і бізнес-форум па абмене вопытам і інавацыямі ў індустрыі маркетынгу і камунікацый.

Штогод у ім прымаюць удзел прадстаўнікі больш за 25 краін Еўропы і СНД. У конкурсах фестывалю — звыш 1.000 прац, у бізнес-форуме — больш за 700 акрэдытаваных дэлегатаў, сярод якіх прысутнічаюць як найбуйнейшыя міжнародныя і лакальныя рэкламадаўцы, так і прадстаўнікі прафесійнай крэатыўнай супольнасці Еўропы.

"У аснове фестывалю — ідэя прасоўвання бізнесу як творчасці і творчасці як бізнесу. Штогод відазмяняючы фірменны стыль, фестываль падкрэслівае найбольш актуальныя выклікі часу, прапаноўвае ўдзельнікам выйсці на новы ўзровень прафесійнага мыслення і поглядаў", — адзначылі ў аргкамітэце.

Сёлета ў рамках фестывалю адбудзецца пяць асноўных конкурсаў: Creative, Branding, Marketing, Digital, Social advertising.

Падрабязную інфармацыю аб падачы работ у кожны з конкурсаў можна знайсці на сайце форуму www.adfest.by. Фестываль па традыцыі захавае тры тэрміны прыёму работ. Першы дэдлайн — 29 студзеня.

На фестывалі будуць працаваць пяць асноўных складаў: крэатыўнае журы, журы брэндынгу, журы маркетынгу, digital-журы, журы сацыяльнай рэкламы. У склад журы ўвойдуць крэатыўныя і арт-дырэктары з розных краін свету, уладальнікі узнагарод Cannes Lions і іншых прэстыжных фестываляў з вопытам судзейства ў іх.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/708/33936
Текущая дата: 15.11.2024