40 гадоў таму, 26 мая 1976 года, у горадзе Паставы быў адкрыты раённы краязнаўчы музей.
Пастаўскі раённы краязнаўчы музей заснаваны 23 студзеня 1974 года рашэннем Пастаўскага райвыканкама.
Размешчаны ў будынку, які з`яўляецца помнікам архітэктуры XVIII стагоддзя (пабудаваны графам Антоніем Тызенгаўзам згодна з праектам італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака).
Агульная экспазіцыйная плошча складае 175 кв.м, на якой размясціліся 17 экспазіцыйных калекцый. Сярод іх - друкаваныя выданні, дакументы, рукапісы, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, прыборы, апараты, інструменты, узбраенне, музычныя інструменты, адзенне, тканіны, механізмы, жывапіс, графіка, скульптура, фатаграфіі, кінафонадакументы, нумізматыка і фалерыстыка.
Экспазіцыя аддзела прыроды выканана ў выглядзе дыярамы і ўяўляе сабой невялікія вокны ў свет прыроды Пастаўшчыны. У яго залах размешчаны тэксты, дзе расказваецца аб правілах паводзін у лесе. Тут паказаны раслінны і жывёльны свет краю, экспануюцца шматлікія чучалы птушак і звяроў, калекцыі насякомых, гербарыі.
Прадстаўлена вялікая мінералагічная калекцыя. Сярод экспанатаў аддзела гісторыі археалагічныя знаходкі III і II тысячагоддзя да нашай эры. Гэта жалезныя скрабкі, нажы, шылы, каменныя і жалезныя сякеры, фрагменты глінянага посуду.
Найбольшую цікавасць уяўляюць знойдзеныя каля гарадскога пасёлка Лынтупы косці маманта.
Аб перыядзе, калі Пастаўшчына ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, расказваюць сярэднявечныя карты, гравюры, посуд, планы маёнткаў, судовыя пратаколы, старажытныя кнігі, манетныя скарбы, прадметы палацавага інтэр`ера і побыту. Асаблівае месца адведзена матэрыялам аб родзе графаў Тызенгаўзаў, якія валодалі Паставамі ў XVIII-XIX стагоддзях.
Прадстаўлены матэрыял аб Санкт-Пецярбургскай афіцэрскай кавалерыйскай школе, якая базіравалася ў маёнтку Паставы ў 1900-1904 гадах.
Адлюстраваны падзеі Першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.
Асобны раздзел у музеі прысвечаны перыяду 1921-1939 гадоў, калі Пастаўшчына ўваходзіла ў склад Польшчы. Аб палітычных рэпрэсіях 1930-х гадоў расказваюць матэрыялы крымінальных спраў, фатаграфіі абвінаваўчых прыгавораў, пісьмы сваякоў рэпрэсаваных да Сталіна, фотаздымкі і дакументы.
У раздзеле Вялікай Айчыннай вайны размешчаны матэрыялы аб дзейнасці партызан і падпольшчыкаў на тэрыторыі раёна, іх асабістыя рэчы, экспануюцца таксама самаробны мінамёт, тэлеграфны апарат і трафейная нямецкая радыёстанцыя.
Этнаграфічная зала мае выгляд інтэр`ера сялянскай хаты 1930-1940-х гадоў, дзе прадстаўлены тыповыя для Пастаўшчыны размаляваныя і тканыя дываны, вышыўка, кераміка, вырабы з лазы і саломы, медны посуд і іншыя прадметы побыту, а таксама вырабы мясцовых майстроў, унікальная калекцыя старадаўніх дэкаратыўных вязаных і вышытых сетак.
Пастаўскі раённы краязнаўчы музей праводзіць выставачную дзейнасць як з уласных фондаў, так і з фондаў іншых музеяў і прыватных калекцый.
Супрацоўнікі музея ўдзельнічаюць у рэгіянальных і міжнародных канферэнцыях. Вывучаюцца помнікі гісторыка-культурнай спадчыны. Вядзецца летапіс прадпрыемстваў і ўстаноў рэгіёна, пошук невядомых імён знакамітых землякоў.
Штогод музей удзельнічае ў міжнародным фестывалі народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік".
26 лютага 2016, Мінск
Ганна Грамыка - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/710/34490
Текущая дата: 26.12.2024