Выданне выйшла па ініцыятыве і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Энцыклапедыя "Культура Беларусі" папоўніла скарбніцу гуманітарных багаццяў краіны, заявіў на прэзентацыі 6-га, заключнага тома энцыклапедыі "Культура Беларусі" на XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі.
Паводле слоў Тадэвуша Стружэцкага, завяршэнне выпуску энцыклапедыі "Культура Беларусі" прэтэндуе на статус важнейшай культурнай падзеі мінулага года не толькі таму, што энцыклапедыі выходзяць не кожны год, але і таму, што гэта ўнікальнае выданне, прысвечанае культуры і таму ўплыву, які яна аказвае на ўсе сферы жыцця.
У выданне ўключана звыш 15 тыс. артыкулаў, ілюстрацыйных матэрыялаў, прысвечаных установам культуры, праявам культуры, традыцыйнай, народнай культуры. Сюды ўвайшлі навукова-аналітычныя агляды асноўных тэндэнцый у сферы культуры.
"Гэта, на мой погляд, тая абавязковая настольная кніга, якая павінна знаходзіцца не толькі ва ўстановах культуры, але і ў дамашніх бібліятэках. Дзякуючы энцыклапедыі можна азнаёміцца з гісторыяй культуры і з сучаснымі яе праявамі", - сказаў Тадэвуш Стружэцкі.
Ён не выключае, што ў недалёкім будучым узнікне неабходнасць у дадатковым тыражы. Галоўны рэдактар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Ларыса Языковіч адзначыла, што шасцітомнае выданне энцыклапедыі "Культура Беларусі" стала вынікам сямі гадоў работы. І сёння ў Беларусі ёсць кніга, якая змяшчае інфармацыю аб культуры краіны ад а да я. Выданне стала пераможцам у спецыяльнай намінацыі "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны" 55-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі". Тыраж 6-га тома энцыклапедыі склаў 1,5 тыс. экзэмпляраў.
11 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/712/34227
Текущая дата: 26.12.2024