Белорусский портал в Казахстане

13 снежня на БЧ уведзены новы расклад руху цягнікоў



13 снежня на Беларускай чыгунцы (БЧ) уведзены новы графік руху цягнікоў на 2015—2016 гады.

Графік быў зацверджаны на 63-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце краін СНД у Ташкенце ў лістападзе гэтага года, паведаміў прэс-цэнтр БЧ. Новы расклад рэгулюе рух 161 пары пасажырскіх цягнікоў, 28 пар прыгранічных прыгарадных цягнікоў, 211 прычэпных і бесперасадачных пасажырскіх вагонаў па 119 маршрутах, якія праходзяць на тэрыторыі СНД. 

Чыгункі краін Садружнасці цяпер будуць працаваць у адным часавым рэжыме з чыгункамі еўрапейскіх краін. "Гэта дазволіць значна спрасціць работу па ўзгадненні графіка руху цягнікоў, фарміраваць тыя ці іншыя маршруты ў адпаведнасці з эканамічнай мэтазгоднасцю і параметрамі бюджэтаў чыгунак, а таксама паменшыць неабходнасць дадатковых узгадненняў і карэкціровак графіка руху цягнікоў", — адзначае прэс-цэнтр.

У міжнародных зносінах у графіку на 2015—2016 гады прадугледжана пастаяннае курсіраванне 30 пар пасажырскіх цягнікоў фарміравання БЧ.

У новым графіку прадугледжана курсіраванне новых цягнікоў № 284/283 Баранавічы — Херсон і № 816/815 Гродна — Вільнюс.

Захаваны папулярныя цягнікі ў зносінах з Расіяй: № 50/49 Брэст — Санкт-Пецярбург, № 78/77 Гродна — Масква, № 132/131 Брэст — Масква. Яны будуць курсіраваць: з 24 снежня 2015 па 11 студзеня 2016 года; з 4 па 9 сакавіка; з 21 сакавіка па 4 красавіка; з 29 красавіка па 10 мая; з 1 чэрвеня па 15 верасня і з 24 кастрычніка па 9 лістапада 2016 года.

Павялічылася частата курсіравання цягніка № 83/84 Гомель — Санкт-Пецярбург, які цяпер будзе хадзіць штодзённа, а не праз дзень. 

З улікам пасажырапатоку ў напрамку Мінск — Адэса зменена перыядычнасць курсіравання цягніка № 94/93: летам састаў будзе перавозіць пасажыраў праз дзень, зімой — па датах (раней было летам — штодзённа, зімой — праз дзень).

Цягнік № 100/99, які раней курсіраваў у зносінах Мінск — Сімферопаль, цяпер прадугледжаны ў летні перыяд у зносінах Мінск — Новааляксееўка (праз дзень), у зімовы — у зносінах Мінск — Запарожжа, таксама праз дзень. 

У міжнародных зносінах з краінамі Еўрасаюза ў графіку на 2015—2016 гады цягнік № 115/116 Мінск — Варшава пераведзены ў разрад "па ўказанні". У сувязі з гэтым ў складзе цягніка № 9/10 Масква — Варшава ўзгоднена курсіраванне ў штодзённых зносінах двух вагонаў Мінск — Варшава.

Упершыню ў новым графіку ўзгоднены дадатковы бесперасадачны вагон Мінск — Бар, які звяжа Беларусь з Чарнагорыяй (будзе курсіраваць у летні перыяд раз у тыдзень), і дадатковы бесперасадачны вагон Мінск — Бялград (зімовы перыяд — тры разы ў тыдзень па ўказанні).

Таксама ўзгоднена курсіраванне дадатковага бесперасадачнага вагона Мінск — Варна — два разы ў тыдзень у летні перыяд.

Дадатковыя бесперасадачныя вагоны Мінск — Бар, Мінск — Бялград і Мінск — Варна будуць курсіраваць праз краіны Еўропы.

У міжрэгіянальных зносінах у графіку руху цягнікоў на 2015—2016 гады прадугледжана курсіраванне 47 пар цягнікоў, з іх 6 цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.

У новым графіку ў тым ліку прадугледжана курсіраванне наступных новых цягнікоў:

№ 712/711 Брэст — Мінск адпраўленнем з Брэста і Мінска па пятніцах і нядзелях;

№ 713/714 Віцебск — Мінск адпраўленнем з Віцебска і Мінска па пятніцах і нядзелях;

№ 682/681 Брэст — Мінск (па перыядах) адпраўленнем з Брэста ў 04.25 (прыбыццё ў Мінск у 08.48), адпраўленнем з Мінску ў 09.28 (прыбыццё ў Брэст у 13.51).

Цягнік № 658/657 Брэст — Віцебск прызначаны ў штодзённае абарачэнне (раней ён хадзіў праз дзень). У яго складзе таксама прадугледжана штодзённа бесперасадачная група вагонаў Брэст — Камунары.

БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/713/33635
Текущая дата: 16.11.2024