Белорусский портал в Казахстане

Год культуры ў Беларусі павінен стаць пераломным для галіны



Такое меркаванне выказала 5 лютага на выязной калегіі Міністэрства культуры намеснік прэм`ер-міністра Наталля Качанава.

Як адзначыла віцэ-прэм`ер, рашэнне аб аб`яўленні бягучага года Годам культуры - важнае, знакавае для галіны. Работнікам сферы трэба апраўдаць такі давер. Хоць Год культуры мае больш шырокае разуменне, разам з тым асноўная ўвага будзе ўдзелена мерапрыемствам у сферы культуры, наперадзе вялікая работа.

"Лічу, што гэты год павінен быць пераломным у рабоце ўстаноў культуры. Але пры гэтым важна не нашкодзіць", - падкрэсліла Наталля Качанава.

5 лютага 2016, Маладзечна
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/713/34134
Текущая дата: 26.12.2024