Беларускі Калегіум і Кнігарня «ЛогвінаЎ» запрашаюць на прэзентацыю кнігі «Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі» / «Kastuś Kalinoŭski and the Nation-Building Process in Belarus».
У прэзентацыі бяруць удзел:
Алесь Смалянчук - рэдактар кнігі, доктар гістарычных навук, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук,
Ірына Дубянецкая - доктар тэалогіі, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіума,
Андрэй Казакевіч - доктар палітычных навук (PhD), Беларускі калегіум, Інстытут «Палітычная сфера»,
Алесь Краўцэвіч -доктар гістарычных навук, Цэнтр беларускіх даследаванняў (Варшава),
Андрусь Унучак - кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі,
Язэп Янушкевіч - кандыдат філалагічных навук, літаратар.
Прэзентацыя адбудзецца 8 лютага ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.00.
Наша Ніва, 6 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/713/34164
Текущая дата: 26.12.2024