Белорусский портал в Казахстане

У начным клубе Мінска правялі спецаперацыю з удзелам АМАПа



Спецаперацыя па адпрацоўцы аператыўнай інфармацыі праведзена ноччу 5 снежня супрацоўнікамі праваахоўных органаў у адным з клубаў Мінска.

"Сёння ноччу праводзілася спецаперацыя па адпрацоўцы аператыўнай інфармацыі. Інфармацыя часткова пацвердзілася. Ідзе далейшая праверка", — паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Твітэр. 

У якім менавіта клубе праводзілася "спецаперацыя", не ўдакладняецца, аднак інтэрнэт-карыстальнікі ўказваюць, што ўсё адбывалася ў клубе Dozari прыкладна ў гадзіну ночы. Удзел у аперацыі браў АМАП, які аказваў сілавую падтрымку аператыўным супрацоўнікам праваахоўных органаў.

БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/714/33509
Текущая дата: 16.11.2024