Аб гэтым паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Мінску на канец кастрычніка 2015 года склала 6,4 тыс. чалавек, што ў 3,5 разу больш, чым на канец кастрычніка 2014 года, і на 1,3% менш, чым на канец верасня 2015 года.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец кастрычніка гэтага года склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец кастрычніка 2014 года — 0,2%).
У эканоміцы Мінска ў кастрычніку 2015 года было занята 1 млн. 81,5 тыс. чалавек, што на 0,7% менш, чым у кастрычніку 2014 года.
Арганізацыямі (без суб`ектаў малога прадпрымальніцтва) у кастрычніку было прынята на працу 15 тыс. чалавек (2,3% сярэднямесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 1,1 тыс. чалавек, ці 7,4% ад агульнай колькасці прынятых.
Звольнена па розных прычынах 14,1 тыс. чалавек (2,1% сярэднямесячнай колькасці), з іх 3,8% было звольнена за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,5% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.
Каэфіцыент замяшчэння работнікаў (адносіны колькасці прынятых да колькасці звольненых) у кастрычніку 2015 года склаў 1,065 (у кастрычніку 2014 года — 1,085).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 лістапада 2015
Мінск, 27 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/715/33373
Текущая дата: 16.11.2024