Інфармацыя таксама размешчана на сайце МПЗ.
Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення падаткаабкладання грамадзян, дэкларавання даходаў і маёмасці Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі, адказваючы на пытанні наведвальнікаў інтэрнэт-рэсурсу Onliner.by.
Як зазначыў прадстаўнік падатковага ведамства, даходы ў грашовай і натуральнай формах (кватэра, аўтамабіль і гэтак далей), якія атрыманы як падарункі ад блізкіх сваякоў (у тым ліку мужа), не абкладаюцца падаходным падаткам з фізічных асоб незалежна ад іх кошту. Такія даходы не падлягаюць падаткаабкладанню, і прадстаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку не патрабуецца. Пры неабходнасці ў падатковы орган падаюцца дакументы, якія пацвярджаюць блізкае сваяцтва, напрыклад пасведчанне аб шлюбе. Факт спадчыннасці таксама могуць папрасіць пацвердзіць дакументамі.
Разам з тым за падарункі ад жаніха падатак заплаціць давядзецца, паколькі ў адпаведнасці з заканадаўствам ён не з`яўляецца мужам ці блізкім сваяком. Аднак у 2015 годзе падатак трэба будзе заплаціць, толькі калі ў суме падарункі ад асоб, якія не з`яўляюцца роднымі або сваякамі, будуць перавышаць 43.660.000 беларускіх рублёў на працягу года.
Як растлумачыў прадстаўнік МПЗ, у гэтым выпадку ўсе падарункі падсумоўваюцца, а падатак налічваецца на перавышэнне згаданага парогу.
БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2015
Мінск, 30 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/715/33427
Текущая дата: 16.11.2024