Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі аб`явіў аб правядзенні работ па продажы на аўкцыёнах і па конкурсе ў 2016 годзе дзяржаўных пакетаў акцый.
У апублікаваным спісе 56 адкрытых акцыянерных таварыстваў (ААТ) і 4 прадпрыемствы як маёмасныя комплексны. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ведамства.
У спісе ААТ, дзяржаўныя пакеты акцый якіх прадугледжваюцца для продажу на аўкцыёнах і па конкурсе, прадпрыемствы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства культуры, а таксама канцэрнаў "Белдзяржхарчпрам", "Беллеспаперапрам", "Беллегпрам".
Напрыклад, для рэалізацыі плануецца 100 працэнтаў акцый ААТ "Гомельскі радыёзавод", ААТ "Карал" (Гомель), ААТ "Лантан" (Аршанскі раён). Розныя долі ў дзяржпакетах акцый прапануюцца да продажу ў ААТ "БАТЭ" - кіруючай кампаніі холдынга "Аўтакампаненты" (Барысаў), ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Гарызонт" (Мінск), ААТ "Прамсувязь" (Мінск). Патэнцыяльных інвестараў могуць зацікавіць такія ААТ, як "Івацэвічдрэў", "Віцебскдрэў", "Магілёўдрэў", "ФанДАК" (Бабруйск), "Папяровая фабрыка "Спартак" (Шклоў) і іншыя. У спісе рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, продаж якіх плануецца як маёмасных комплексаў, тры прадпрыемствы, падпарадкаваныя МНС, а таксама адно, падпарадкаванае канцэрну "Белдзяржхарчпрам".
Як адзначаецца ў паведамленні Дзяржкаммаёмасці, пададзеныя заявы будуць разглядацца камісіяй і па выніках разгляду гэтых заяў будуць унесены прапановы аб мэтазгоднасці падрыхтоўкі праектаў рашэнняў Прэзідэнта аб продажы.
"Продаж прыналежных Рэспубліцы Беларусь акцый акцыянерных таварыстваў і прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў ажыццяўляецца па рашэнні Прэзідэнта", - падкрэслілі ў ведамстве.
"Пачатковая цана продажу акцый (долей) устанаўліваецца па найбольшай з іх рыначнай або балансавай вартасцей, вызначаных на 1 студзеня года продажу гэтых акцый (долей). Пачатковая цана продажу прадпрыемства як маёмаснага комплексу вызначаецца ў памеры яго ацэначнага кошту. Вызначэнне рыначнай ацэнкі акцый (долей) ажыццяўляецца пасля прыняцця рашэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па іх продажы", - гаворыцца ў паведамленні камітэта.
27 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/715/33981
Текущая дата: 25.12.2024