Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў выступае кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насяканнем.
Нацыянальны банк Беларусі 20 лістапада выпусціў у абарачэнне памятныя манеты "Вушатая сава" серыі "Птушка года" (вушатая сава прызнаная ў Беларусі ў 2015 годзе Птушкай года): сярэбраную — наміналам 10 рублёў, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм, пробай сплаву 925, накладам 1.000 штук; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм, накладам 3.000 штук.
Аверс: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры, у авале — малюнак птушаняці на стылізаваных далонях, пад ім справа — год чаканкі (на сярэбранай манеце — проба сплаву); унізе — намінал: 10 РУБЛЁЎ (на сярэбранай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
Рэверс: у цэнтры, на фоне авала, што сімвалізуе яйка, — рэльефная выява савы; па авале надпісы: злева — ПТУШКА ГОДА, справа — ВУШАТАЯ САВА.
Манеты адчаканеныя на РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан".
"Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з`яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальнай цане пры ўсіх відах плацяжоў без усякіх абмежаванняў", — гаворыцца ў паведамленні.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2015
Мінск, 20 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/716/33308
Текущая дата: 16.11.2024