Аб гэтым паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт са спасылкай на звесткі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец 2015 года склала 43,3 тыс. чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя дасягнуў 1% эканамічна актыўнага насельніцтва.
У эканоміцы краіны ў снежні 2015 года было занята 4 млн. 470 тыс. чалавек.
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у канцы снежня 2014 года склала 24,2 тыс. чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец снежня 2014 года, як і на канец снежня 2013-га, склаў 0,5% эканамічна актыўнага насельніцтва. Такім чынам, за год узровень афіцыйнага беспрацоўя вырас удвая.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 студзеня 2016
Мінск, 26 студзеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/716/34171
Текущая дата: 25.12.2024