Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі плануюць прыраўнаваць электронныя цыгарэты да звычайных тытунёвых вырабаў



Аб гэтым паведаміла 17 лістапада намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык.

"Міністэрства аховы здароўя выступіла з ініцыятывай аб далейшым урэгуляванні антытытунёвага заканадаўства. Цяпер праініцыіраваны наступныя пытанні. Па-першае, заканадаўчае рэгуляванне электронных цыгарэт. Гэта вельмі важная рэкамендацыя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Усё больш лакальных навуковых даследаванняў пацвярджаюць шкоду электронных цыгарэт для чалавечага арганізма", - сказала Людміла Наройчык.

Прапанова заключаецца ў тым, каб прыраўнаваць электронныя цыгарэты да звычайных тытунёвых вырабаў.

Гэта значыць, што ўсе абмежаванні, звязаныя са звычайнымі цыгарэтамі, будуць датычыцца і электронных (узроставы цэнз, месцы продажу і курэння).

Па-другое, прыняты захады па значным пашырэнні пераліку грамадскіх месц, дзе курэнне будзе поўнасцю забаронена. У прыватнасці, абмежаванне курэння плануецца распаўсюдзіць на такія грамадскія месцы, як рэстараны, кафэ, сферы забаўляльнага і гасцінічнага бізнесу, пляжы, прыпынкі грамадскага транспарту.

Гэтыя ініцыятывы цяпер прапрацоўваюцца.

17 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/717/33265
Текущая дата: 16.11.2024