Курс долара перавысіў 18.750 рублёў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 студзеня 2016 года курс долара ЗША вырас на 85 рублёў да 18.752 рублёў, або на 0,46%.
Згодна са звесткамі біржы, курс еўра знізіўся на 83 рублі, або на 0,41%, і склаў 20.100 рублёў.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,22 рубля (0,09%) да 254,53 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2016
Мінск, 6 студзеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/718/33780
Текущая дата: 25.12.2024