Белорусский портал в Казахстане

Указам Прэзідэнта 2016 год аб`яўлены ў Беларусі Годам культуры



Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ № 522 "Аб аб`яўленні 2016 года Годам культуры".

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, указ прыняты "ў мэтах аб`яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў".

Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры, які закранае ўсе сферы дзейнасці (культура вытворчасці і земляробства, культура сямейных адносін і побыту, культура абуладкавання населеных пунктаў).

Значная ўвага будзе нададзена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры. Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаны са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/719/33726
Текущая дата: 26.12.2024