Аб гэтым 28 снежня заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод.
Узнагароджанне лепшых працаўнікоў краіны напярэдадні Новага года ўжо стала добрай традыцыяй. 28 снежня ў Палацы Незалежнасці зноў адзначаліся найбольш яркія дасягненні беларусаў.
"Дабрабыт Беларусі складваецца, вядома ж, з поспехаў канкрэтных людзей: рабочых, служачых, кіраўнікоў. Тых, хто не апускае рукі, не адступае перад праблемамі, а шукае шляхі іх вырашэння", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што адыходзячы год быў вельмі няпростым. "Сусветны крызіс, цяжкасці ў нашых дзелавых партнёраў, сяброў, суседзяў негатыўна паўплывалі на беларускую эканоміку. Тым больш каштоўныя дасягненні калектываў, якія змаглі ў гэтых нялёгкіх умовах не толькі выстаяць, але і выйсці на больш высокія рубяжы ў сваёй прафесійнай дзейнасці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
З сур`ёзнымі перашкодамі сутыкнуліся ў адыходзячым годзе беларускія аграрыі. Працяглая засуха паставіла пад пагрозу ўраджай. Тым не менш у Беларусі змаглі забяспечыць харчовую бяспеку, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу, што на ўрачыстай цырымоніі прысутнічае прадстаўнік ААТ "Агранёманскі" Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы ахарактарызаваў гэтага спецыяліста як кваліфікаванага агранома, брыгадзіра вытворчага ўчастка. На працягу 50 гадоў у час уборкі ўраджаю ён садзіцца за штурвал камбайна і нязменна дабіваецца высокіх паказчыкаў.
Прэзідэнт дадаў, што самых добрых слоў заслугоўваюць будаўнікі ААТ "Мінскпрамбуд" і "Гроднапрамбуд". На рахунку работнікаў гэтых арганізацый рэалізацыя шэрага праектаў прамысловага і сацыяльнага прызначэння - ад рэканструкцыі буйных заводаў да маштабных работ у Нацыянальным аэрапорце Мінск, на Беларускай АЭС. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў будаўнікам за працу і адказнае стаўленне да справы.
На цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод сабралася і вялікая група медыцынскіх работнікаў. "Мы адзначаем заслугі ўрачоў, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё такіх важных напрамкаў, як ахова мацярынства і дзяцінства, неўралогія і нейрахірургія, анестэзіялогія, прафілактыка і лячэнне інфекцыйных захворванняў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вы прапанавалі новыя метады дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння сур`ёзных захворванняў. І сёння яны паспяхова прымяняюцца не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, дапамагаюць вярнуць здароўе і падарыць паўнацэннае жыццё тысячам і тысячам пацыентаў".
28 снежня 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/719/33746
Текущая дата: 25.12.2024